Апошняе (свежы эфір)

Адзін крок наперад і два назад

Кіраўніцтва Брэсцкай абласной структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" адзначае, што гэтыя выбары значна адрозніваюцца ад мінулых, бо ёсць пэўныя змены да лепшага, але назваць усё гэта нейкай палітычнай лібералізацый немагчыма.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:47

Будаўніцтва беларускай АЭС па-ранейшаму выклікае непакой у Літве

Літоўскі бок пакуль не пачуў ад афіцыйнага Мінску моцных аргументаў на карысць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, што непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 19:56

Ігар Маслоўскі: Маем сваю стратэгію

Абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" пачала кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў са сваёй стратэгіі: інфармацыйная кампанія аб каштоўнасцях сацыял-дэмакратыі ў раёнах з малой папулярнасцю і вылучэнне кандыдатаў у раёнах з моцнай падтрымкаю.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:32

Аляксандр Лукашэнка атрымаў афіцыйнае запрашэнне ў Літву

Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў, факт запрашэння прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя незалежнасці Літвыкі. Самі ўрачыстасці запланаваныя на 11 сакавіка. На іх запрошаныя прэзідэнты краін-суседак Літвы, а таксама кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх краін.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:17

БХД не бачыць прагрэсу ў камуністаў

Беларускія хрысціянскія дэмакратыі не бачаць сэнсу ў сумеснай працы з камуністамі-калякінцамі. Самі камуністы пажадалі БХД палітычнай мудрасці. Такія вынікі дэбатаў між моладзевымі лідэрамі гэтых двух палітычных структур – Любоўю Каменевай і Дзмітрыем Яненкам.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:09

Прадпрымальнікі спадзяюцца ўладкоўваць на працу не толькі сваякоў

Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін выказаў мяркаваньне наконт таго, што бліжэйшым часам могуць быць прынятыя змены нарматыўных актаў датычных працы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 14:44

Беларускія апазіцыянеры сустрэнуцца з уладамі Польшчы

9 сакавіка ў Варшаву накіроўваецца вялікая дэлегацыя беларускай апазіцыі. У яе складзе лідэр Руху „За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька...
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:18

Яна Міхайлава вызвалілі з СІЗА

Актывіст быў адпушчаны на волю сёння ўдзень у сувязі з пераглядам ягонай справы ў судзе Мінскай вобласці.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:00

Севярынца запрашалі за стол, а ён – на выбары

Сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі працягваюць аб’езд рэгіянальных структур і збор подпісаў за вылучэнне актывістаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, выбары ў якія пройдуць 25 красавіка.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:02

Сустрэча беларуска-польскай групы ўрадавых экспертаў адтэрмінаваная

У Варшаве 9 сакавіка мела адбыцца першае пасяджэнне беларуска-польскай урадавай групы экспертаў, якая мела заняцца канфліктам вакол Саюза палякаў Беларусі. Першае пасяджэнне камісіі перанесена арыенціровачна на тыдзень. Прычынай пераносу сталі рознагалоссі бакоў па гэтым пытанні.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 09:50

Гродна: велізарныя штрафы за адміністрацыйныя парушэнні

Сотні гродзенцаў вымушаныя аплочваць шматтысячныя штрафы ў сувязі з новаўводзінамі ў кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, які пачаў дзейнічаць з 23 лютага гэтага года.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:05

Гродзенцы пакутуюць ад рамонтаў цеплатрас

У многіх мікрараёнах Гародні пасля правядзення працаў па рамонце цеплавых сетак не добраўпарадкоўваецца тэрыторыя, што ў сваю чаргу прыносіць жыхарам горада істотныя нязручнасці.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 14:57
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя