Аўстралійскія медыкі распрацавалі методыку, дзякуючы якой лёгкія свінняў становяцца прыдатнымі для трансплантацыі чалавеку, паведамляе Herald Sun.
Методыка была распрацавана сумеснымі сіламі навукоўцаў лякарні Альфрэда і Святога Вінцэнта ў Мельбурне.
Прафесар Тоні Д’Апайс са Святога Вінцэнта займаецца гадоўляй свінняў для патрэбаў транспланталогіі з 1989 года. Падчас апошняга даследавання ён змог замяніць гены свінняў, якія адказваюць за выпрацоўку чужароднага бялка, які выклікае рэакцыю адрыньвання, паведамляе online.ua








Каментары