07-02, 15:34

З-за выбуху газу ў Мінску былі эвакуіраваны 42 чалавекі

42 чалавекі былі эвакуіраваныя з жылога дома па вуліцы Сердзіча ў Мінску, дзе 6 лютага прагрымеў выбух газу.

Як паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, выбух без наступнага ўзгарання адбыўся каля 15.00 у кватэры на другім паверсе пяціпавярховага панельнага дома, гэтак званай "хрушчоўкі". Пацярпеў сын гаспадыні кватэры — малады чалавек, які зараз знаходзіцца ў бальніцы.

У выніку выбуху пашкоджаны міжпакаёвыя перагародкі ў трох кватэрах. Лёс іх жыльцоў, у прыватнасці, магчымасць выдзялення часовага жылля, павінна вырашыць раённая адміністрацыя.

Цяпер на месцы надзвычайнага здарэння працуюць спецыялісты прадпрыемства "Мінгаз" і праваахоўных органаў. Яны павінны ўстанавіць прычыну выбуху і вызначыць, наколькі бяспечны дом для пражывання, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя