Візіт у Беларусь віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Сечына ў Беларусь, які чакаўся на гэтым тыдні, не адбыўся.
Аб магчымасці прыезду Сечына ў Мінск у першы тыдзень лютага паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка. 27 студзеня, каментуючы журналістам падпісаныя ў Маскве дакументы па пастаўках нафты, Сямашка паведаміў, што ў хуткім часе Беларусь плануе наведаць Ігар Сечын для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Паводле слоў беларускага віцэ-прэм'ера, трэба будзе заключыць пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў газавай сферы і электраэнергетыцы, а таксама аб будаўніцтве беларускай АЭС.
"Беларускі бок, — паведаміў Сямашка, — ужо накіравала ў Маскву прапановы з нашым бачаннем таго, што мы ўжо гатовы падпісаць, а што нас зусім не задавальняе. На будучым тыдні Ігар Сечын прыедзе ў Беларусь абмяркоўваць нашы прапановы па іх праектах пагадненняў".
Аднак на працягу тыдня Сечын так і не прыехаў у Мінск.
Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка паведаміў БелаПАН, што не валодае інфармацыяй аб магчымым візіце Ігара Сечына. У прэс-службе ўрада РФ заяўляюць, што такія візіты анансаваць не прынята.
Як паведамлялася раней, 3 лютага адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністраў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Сяргея Сідорскага. Паводле інфармацыі прэс-сакратара кіраўніка ўрада РФ Дзмітрыя Пяскова, прэм'еры абмеркавалі "наяўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва", у тым ліку ў сферы энергетыкі, паведамляе БелаПАН.








Каментары