07-02, 16:56

Доля мясцовых відаў паліва ў энергабалансе Беларусі ў 2009 годзе дасягнула 20,1 працэнта

Доля мясцовых відаў паліва ў балансе кацельна-пячнога паліва Беларусі ў 2009 годзе дасягнула 20,1 працэнта пры заданні 19,4 працэнта. У 2008 годзе доля МВП складала 18,3 працэнта. Аб гэтым паведаміў сёння на пашыраным пасяджэнні калегіі дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта дырэктар дэпартамента Леанід Шанец.

Леанід Шанец падкрэсліў, што працаваць па замяшчэнню імпартуемых энергарэсурсаў мясцовымі неабходна больш актыўна. Згодна з пастаўленай кіраўніцтвам краіны задачай, у 2012 годзе доля МВП у балансе павінна дасягнуць 25 працэнтаў. Разам з тым, пакуль што ні адно міністэрства і ведамства, ні адзін рэгіён не выступаюць з ініцыятывамі аб будаўніцтве дадатковых энергакрыніц і прыняцці іншых дадатковых мерапрыемстваў у сувязі з гэтым, канстатаваў прадстаўнік Дзяржстандарта. "Усе пакуль лічаць, што гэта не іх справа", - дадаў ён.

У 2010 годзе ў Беларусі плануецца забяспечыць долю мясцовых энергарэсурсаў не меншую за 20,5 працэнта ў балансе кацельна-пячнога паліва.

На думку дырэктара дэпартамента па энергаэфектыўнасці, больш абавязацельстваў па выкарыстанню мясцовых відаў паліва павінна ўзяць на сябе Мінэнерга. "Энергетыкі спажываюць больш за 51 працэнт кацельна-пячнога паліва, але заданне па МВП для іх мінімальнае", - расказаў Леанід Шанец. - Сёння па асобных структурах, такіх як адукацыя, ахова здароўя, культура, доля МВП у балансе перавышае ўжо 60-70 працэнтаў. Таму без мадэрнізацыі вялікіх энергакрыніц заданне (па выхаду ў рэспубліцы на 25 працэнтаў МВП у балансе да 2012 года. - Заўвага БЕЛТА) будзе выканаць складана", - сказаў Леанід Шанец.

Прадстаўнік Дзяржстандарта адзначыў, што спажыванне мясцовых відаў паліва насельніцтвам у рэспубліцы за апошнія тры гады скарацілася прыкладна на 300 тыс. туп, у тым ліку за 2009 год - на 112,7 тыс. туп. У сувязі з гэтым неабходна будаваць больш энергакрыніц, якія будуць працаваць на мясцовых відах паліва: торфе, біягазе і інш. "Прынята рашэнне будаваць Зэльвенскую станцыю з выкарыстаннем да 30 працэнтаў торфу (не менш як 350-400 тыс. т паліва), што дасць магчымасць загрузіць нашы торфабрыкетныя заводы, - дадаў ён. - Энергетыкі прымаюць таксама іншыя рашэнні, якія дадуць магчымасць выйсці на выкананне задання", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя