„Чарнобыльская малітва” ў Беластоку

9 сакавіка на вялікай сцэне Драматычнага тэатра ў Беластоку выступіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінска. Беластоцкія гледачы змаглі паглядзець „Чарнобыльскую малітву” – драму паводле твора Святланы Алексіевіч.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:39

Патрэбны асабісты самалёт

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выступіла з прапановай прадаставіць у яе распараджэнне асабісты самалёт, так як гэта дазволіць ёй больш эфектыўна працаваць. Пра гэта паведамляе брытанская газета The Times.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 09:24

Будаўніцтва беларускай АЭС па-ранейшаму выклікае непакой у Літве

Літоўскі бок пакуль не пачуў ад афіцыйнага Мінску моцных аргументаў на карысць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, што непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 19:56

Ваяводскія ўлады сустрэліся з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў

8 сакавіка ў Ваяводскай управе Падляшскага ваяводства ў Беластоку адбылася штогадовая сустрэча ваяводы з прадстаўнікамі арганізацыяў нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на Падляшшы.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 18:46

Уручаныя статуэткі Оскара

Адну з самых ганаровых кінапрэміі свету, Оскар у намінацыі Лепшы фільм, заваявала стужка "Уладар буры" Кэтрын Бігелоў.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 09:22

Просяць Еўрапарламент перагледзець рэзалюцыю

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны просяць Еўрапейскі парламент перагледзець яго рэзалюцыю, у якой ён выказаў надзею, што новае кіраўніцтва Украіны перагледзіць рашэнне пра прысваенне лідару Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпану Бандэры звання Героя Украіны. Пра гэта на паседжанні Рады сказаў дэпутат Рады ад фракцыі Блока «Наша Украіна-Народная Самаабарона» Андрэй Парубый.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 12:05

Турцыя мае намер і далей імкнуцца да міру з Арменіяй

Турцыя мае намер працягваць працу па нармалізацыі адносін з Арменіяй, нягледзячы на рэзалюцыю камісіі кангрэса ЗША пра прызнанне генацыдам масавых забойстваў армян младатуркамі ў 1915 годзе.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 11:51

Шасцёра школьнікаў – лаўрэатамі конкурсу па беларускай мове

Завершыўся апошні этап прадметнага конкурса па беларускай мове для падставовых школ Падляшша. Конкурсная камісія падвяла вынікі.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 23:06

У Бельску ліцэісты спаборнічаюць па беларускай мове

„Васіль Быкаў – дэмаскатар вайны і сталінскіх злачынстваў” – пад такім лозунгам прайшоў цэнтральны этап 16-га выпуску алімпіяды беларускай мовы. У Бельскім беларускім ліцэі за званне лаўрэата змагаліся ліцэісты з самога Бельска, Гайнаўкі ды Беластока.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 23:03

ААН заклікае спыніць дыскрымінацыю цыганоў

Камісар ААН па правах чалавека Наві Піллэй раскрытыкавала шэраг краін Еўропы за дыскрымінацыю цыганоў.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 09:42

У Кракаве не хочуць А. Лукашэнкі

Дэпутаты гарадскога савета Кракава прызналі Аляксандра Лукашэнку непажаданай у іхнім горадзе персонай. Адпаведную рэзалюцыю яны ўхвалілі на апошнім сваім пасяджэнні.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 16:21

У Бельску спаборнічаюць па беларускай мове

Прымаюць у ёй удзел 33 навучэнцы ліцэяў у Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Беластоку. Змагаюцца яны за званне лаўрэата, якое дазволіць ім потым паступіць у шмат якія вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы без уступных экзаменаў.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 12:24

Бельшчына пад пагрозай паводкі

У Бельску-Падляшскім рака Белая заліла адзін дом, паводка пагражае дзесяці будынкам, якія знаходзяцца блізу ракі. З берагоў выступіла таксама рака Арлянка, якая падтапіла мясцовы млын.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 11:44

Кракаў: Лукашэнка персона нон грата

Гарадскі савет Кракава прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Аляксандра Лукашэнку персонай нон грата ў старажытнай сталіцы Польшчы.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 09:40

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала резалюцыю недаверу ўраду

«За» прагаласавалі 243 дэпутаты. Рашэнне пра адстаўку ўраду падтрымалі 172 парламентары ад Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча, сем дэпутатаў ад Блоку Юліі Цімашэнка, 15 дэпутатаў ад Нашай Украіны і Народнай Самаабароны ды іншыя.
Апошняе выпраўленне: 03.03.2010 14:22
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя