
10-03, 09:52
10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суддзя абвясціў перапынак да 16 сакавіка (аўторак).

10-03, 19:13
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся наведваць ўрачыстасці з нагоды аднаўлення незалежнасці Літвы. Замест кіраўніка краіны ўзначаліць беларускую дэлегацыю намеснік прэм’ер‑міністра Віктар Бура.

10-03, 18:00
Сёння ў Гродна адміністрацыі раёнаў вылучалі ў склад участковых камісій прадстаўнікоў. Па Кастрычніцкім раёне з 1071 заяўніка было вылучана толькі 2 прадстаўнікі ад дэмакратычных партыяў. Адзін з БНФ і адзін з АГП.

10-03, 17:12
Чакаецца, што першае паседжанне беларуска-польскай урадавай групы экспэртаў, якая будзе вырашаць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі, пройдзе ў Мінску ўжо неўзабаве. Раней паведамлялялася, што сустрэча мелася адбыцца ў Варшаве 9 сакавіка, аднак па тэхнічных прычынах была адтэрмінаваная.

10-03, 16:51
Дыялог з афіцыйным Мінскам трэба працягваць, аднак ён павінен быць непрадуманым, гэта не павінны быць аднабаковыя саступкі, як да гэтай пары, а канкрэтныя крокі, найперш з боку Беларусі, затым Еўразвязу, такі зроблены вывад з сённяшняй сустрэчы ў польскім Сейме дэлегацыі беларускай апазіцыі з камісіяй польскага Сейма па справах Беларусі, паведаміў старшыня гэтай камісіі Роберт Тышкевіч.
10-03, 18:05
Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" вельмі ўпэўненая ў сваіх кандыдатах на выбары ў дэпутаты мясцовых органаў самакіравання. Сябры партыі і каманды кандыдатаў ведаюць свой патэнцыял якім задаволеныя, хоць і не скрываюць свае недапрацоўкі.
10-03, 16:31
Чыноўнікі Брэста могуць пайсці і на крок пазбаўлення статусу гістарычнай каштоўнасці будынкаў, каб абыйсці законы, адзначае кіраўнік Руху "За Свабоду" у Брэсце Дзяніс Турчаняк, з якім пагутарыў наш карэспандэнт.

10-03, 19:21
Бярозаўскі райвыканкам зноў зрабіў фармаванне выбарчых камісій таямніцай. Але на гэты раз ад апазіцыі сябрамі участковых камісій сталі 2 чалавекі - сябра партыі БНФ Таццяна Аліхвер была накіравана ад грамадзян, Сяржук Русецкі - ад партыі БНФ. Усё роўна гэта не радуе астатніх сябраў партыі БНФ, якіх не толькі не ўключылі ў камісіі, але нават не паведамілі, калі іх фармавалі.

10-03, 17:58
Кіраўніцтва гарадской суполкі Партыі БНФ Брэста вельмі занепакоенае сваеасаблівым рашэннем мясцовых уладаў аб забароне пікетаў на цэнтральных вуліцах і плануе нейкім чынам паўплываць на яго адмену ці знайсці нейкі іншы выхад з сітуацыі.

10-03, 16:23
Выстава гішпанскіх фотамастакоў распачала супрацоўніцтва гэтай краіны з Беларуссю ў культурнай сфэры. На адкрыцці выставы пад назвай “Тут і цяпер” прысутнічалі паслы еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх краінаў, а госцем быў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

10-03, 11:32
МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) у межах агргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.

10-03, 10:53
У Беларусі па выніках студзеня 2010 года зафіксавана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 123.7 млн., сведчаць дадзеныя Нацбанка. Адзначым, што Беларусі ўдалося выйсці на станоўчае знешнегандлёвае сальда ўпершыню амаль за тры з паловай года. Да гэтага ў апошні раз станоўчае сальда было зафіксавана ў жніўні 2006 года.

09-03, 20:15
Імігранты, якія прывозяць капітал у Беларусь, будуць на пяць гадоў вызваленыя ад падаходнага падатку. Гэта прадугледжана падпісаным прэзідэнтам указам № 143 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання".

10-03, 11:11
20 сакавіка ў Берасце пройдзе першы з турніраў каманднага чэмпіянату па MIXFIGHT. MIXFIGHT уключае ў сабе так званыя змешаныя адзінаборствы.

09-03, 17:20
Футбалісты барысаўскага БАТЭ сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі. 8 сакавіка леташні чэмпіён краіны і ўладальнік Кубка Беларусі "Нафтан" (Наваполацк) сустрэліся на полі мінскага футбольнага манежа. Асноўны час завяршыўся ўнічыю 0:0. У серыі пенальці мацнейшымі былі барысаўчане — 3:2.

10-03, 17:22
9 сакавіка на вялікай сцэне Драматычнага тэатра ў Беластоку выступіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінска. Беластоцкія гледачы змаглі паглядзець „Чарнобыльскую малітву” – драму паводле твора Святланы Алексіевіч.

10-03, 09:10
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выступіла з прапановай прадаставіць у яе распараджэнне асабісты самалёт, так як гэта дазволіць ёй больш эфектыўна працаваць. Пра гэта паведамляе брытанская газета The Times.

| EUR | 4 003.43 |
| USD | 2 945.00 |
| RUB | 98.70 |
| LVL | 5 653.13 |
| LTL | 1 160.23 |
| PLN | 1 031.09 |
| UAH | 369.16 |